Рэпер Vinsent для афиши: «Апошнія мае канцэрты забаранялі»

Места • Ирина Михно
Дмитрий Папко, он же беларускамоўны рэпер Vinsent, – парень с красивыми глазами и ярким представлением о том, какой должна быть жизнь в Беларуси. Пару лет Дима жил в Варшаве, потом Евросоюз наскучил ему своей стабильностью, и парень вернулся обратно на родину. Сейчас музыканту не дают выступать, поэтому он саморазвивается и духовно обогащается: «Мне здаецца, я добра раблю справы па дому».

Показ режиссерской версии фильма «Донни Дарко»

В баре «Хулиган» есть крутая фишка – будничный видео-салон, где можно выпить что-то согревающее и посмотреть крутой фильм. На этой неделе в прокате – депрессивно интеллектуальное кино о кролике по имени Фрэнк – «Донни Дарко».

Vinsent: «Гадоў сем назад людзі ў гэтым горадзе маглі схадзіць на тусоўку ўзроўня «Шайбы», дзе тусаваліся арабы і прастытуткі. Зараз жа умоўны першакурснік са Жлобіна, якого пасля паступлення ў Менск засялілі ў інтэрнат на Кастрычніцкай, можа хоць штодня хадзіць у «Хуліган» i «Цэх». Вельмі добра, што такая вуліца з`явілася у раёне студэнцкай вёскі – гэта ж усё павінна быць для моладзі. Насамрэч, зараз у маладых ёсць рэальная матывацыя паступать у Менск, таму што гэта адзіны горад на ўсю краіну, дзе маецца альтэрнатыва, як бавіць свой час. Вясной я праехаўся з выступам па Беларусі, пабачыў дзесяць найбольшых гарадоў. У Віцебску нешта альтэрнатыўнае яшчэ ёсць, у Магілеве неяк паўпадпольна, у рэгіёнах увогуле – нічога. А Горадня – гэта найбольшае расчараванне ў плане патэнцыялу і яго рэалізацыі. Таму добра, што Менск не стаіць на месцы. Часам знаходзячыся ў завадскіх будынках, дзе працуюць «Хуліган» i «Корпус8», ёсць адчуванне, што ты ў якім-небудзь Берліне. Канешне, наша жыццё адрозніваецца. На Захадзе больш камфортна ў бытавым плане: можна ўсе купіць, усе прадаць, экананоміка стабільная. Гэта добра, але з іншага боку, ты заўседы ведаеш, што будзе заўтра. Напрыклад, мы можам пагаварыць пра Францыю, але навошта?

Трэба размаўляць пра тое, што блізка. У Польшчы ўжо адбыліся асноўныя змены напрыканцы 80-х, там ужо даўно якая-ніякая дэмакратыя. Ім было вельмі цяжка, палякі нават прыязджалі падзарабіць грошай у Беларусь. А зараз усё зьмянілася, сістэма запрацавала. Зараз яны змагаюцца за такія дробязі кшталту, якім будзе падатак VAT: 23% альбо 22%. А мы змагаемся за дзяржаву, за культуру, нават за тую ж мову. Гэта глабальныя рэчы, таму гэта вельмі цікавыя працэсы. Таксама цікавы момант непрадказальнасці беларусаў. Вось, напрыклад, заходзіш ты ў краму ў Еўрасаюзе, максімум камунікаціі з прадаўцом будзе: «Вітаю! Ці патрэбны пакет? Запрашаю зноў!» У нас жа прадавачкі можа не быць зусім на месцы, нехта пачне крычаць: «Галя! Ты дзе? На складзе? Хадзі сюды!»

І вось, прыходзіць Галя, нават не вітаецца з табой і ўсё робіць з такой мінай, быццам ты прыйшоў не ў краму, а да яе ў дом, ды яшчэ з бруднымі ботамі. Але бываюць і вельмі ветлівія прадавачкі.

У мяне на раёне, напрыклад, ёсць прадавачка, з якой я магу перакінуцца некалькімі словамі, яна ветлівая, усміхаецца. То бок ёсць элемент непрадказальнасці нават у такіх простых рэчах. Сам па сабе беларус – гэта глыбіня, хаця знешне гэта можа не праяўляцца. Беларусь вельмі разнастайная краіна, дзе кардынальныя змены яшчэ наперадзе».

Фильм «Хочется жить»

В центре сюжета – Матеуш, который с детства страдает церебральным параличом. Доктор называет его овощем, сестра – дебилом, брат завидует тому, что парню не нужно ходить в школу. Только родители принимают ребенка таким, какой он есть, и верят в лучшее.

Vinsent: «Вельмі моцны польскі фільм. Усім раю паглядзець яго. Увогуле, палякі зараз здольныя рабіць кіно нават сусветнага ўзроўня, якое здабывае «Оскар» ды іншыя найлепшыя ўзнагароды. У Лодзі ёсць фільмовая школа, адкуль выходзяць крутыя аператары. У прынцыпе, у Еўропе з гэтай школай можа канкураваць толькі лонданская. У палякаў заўжды была моцная традыцыя ў галіне кіно. А ў 90-х яны зрабілі шмат класных патрэбных крокаў. Напрыклад, адну з дзяржаўных кінастудый кшталту нашага «Беларусьфільма» аддалі на мадэрнізацыю англічанам. Тыя зрабілі інвестыцыі і падзяліліся сваім вопытам. Мне здаецца, ідэальны варыянт падняць беларускае кіно – запрашаць таленавітых палякаў да сябе. Думаю, ім такі вопыт таксама будзе цікавы. Канечне, у нас ёсць людзі, якія могуць і робяць кіно.

Я не хацеў бы каментаваць мастацкі бок, кожны творца мае свой стыль. Але, напрыклад, Андрэй Курэйчык – чалавек, які заслугоўвае павагі хаця б за сваю актыўнасць. Мы можам бачыць фільмы, якія ён выпускае, мы іх ведаем. Мне здаецца, такія, як ён, павінны на вышэйшым узроўні займацца кіно ў Беларусі, развіваць гэтую плынь. А што робіць «Беларусьфільм»? Выпускае кожны год досыць высокабюджетныя фільмы. А дзе гэтыя фільмы? Мы іх не бачым, яны закрытыя ад людзей».

Балет «Любовь и смерть»

Балет поставлен по книжке, которую написали больше тысячи лет назад, но даже сейчас темы, раскрывающиеся в произведении, очень актуальны: любовь, смерть, судьба и счастье.

Vinsent: «Я звычайны хлопец, што вырас у двары шматпавярховіка, займаюся рэпам. Мае штодзённае адзенне складаецца з байкі с капелюшам, джынсаў і гэтак далей. Але калі я іду ў Вялікі тэатр, ён проста просіць мяне неяк адэкватна апрануцца. Гэта ж цудоўна, калі хлопец прыходзіць на пастаноўку ў смокінгу. Але многія нашыя мужчыны ходзяць туды ў вязаных швэдрах: можа, яны думаюць, што там холадна і трэба цяплей апрануцца?

Тэатр – гэта не толькі тое, што мы бачым на сцэне, гэта атмасфера, якую складаюць i гледачы. Я не хачу сказаць, што менавіта правільна хадзіць у касцюме. Бываюць, альтэрнатыўныя тэатры, туды смокінг ня трэба апранаць. Але ў Вялікім тэатры патрэбная класіка. Асабіста мне вельмі падабаецца велічны будынак Тэатру Оперы і Балета.

З ім яшчэ цікавая легенда звязаная: пад канец 30-х гадоў, калі за 25 кіламетраў ад Менска знаходзілася мяжа з Заходняй Беларусяй пад уладай Польшчы, на той момант – ворагамі Савецкай Беларусі. На тэатр хацелі паставіць вялізную статую Сталіна, і тады яна была бы відочная вельмі добра, таму што Траецкая гара – бадай, найвышэйшая кропка Менска. Але ў выніку адмовіліся ад гэтай ідэі, таму што ўжо тады была зброя, з дапамогай якой маглі збіць гэтую статую. Увогуле, будынак гістарычны, прыгожы. Я прадстаўляю альтэрнатыўную культуру, раблю хіп-хоп, але з задавальненнем хаджу на оперу – гэта ж такія галасы у людзей».

V біенале жывапісу, графікі і скульптуры «БІ▪5»

На эту выставку нужно идти тем, кто выпал из белорусского современного искусства: на биеннале представят около 400 работ скульпторов, живописцев и графиков Беларуси, созданные за последние два года.

Vinsent: «Я заўседы здіўляюся таму, як людзі перадаюць тое, што бачаць, на паперу. У карцін ёсць глыбіня, перспектыва, іх нават з музыкай можна параўнаць. Калі мы зводзім песню, можам інструмент направа, налева паставіць, блізка, далёка. Тады ў вушах здаецца, што нейкія гукі бліжэй, іншыя – далей. Так і ў карцінах, толькі мастак працуе не з гукамі, а з фарбамі, з перспектывай. На гэту выставу я пайду, і хутчэй за ўсё, са знаёмым мастаком, які зможа мне больш расказаць пра тэхніку выканання. Важна ведаць, як і навошта твор зроблены. Асабліва гэта тычыцца сучаснага мастацтва. Быў я неяк ў Лондане у музеі Tate Modern. Гляджу, ляжыць куча нейкага лайна, да якого зверху прывязаны красовак, і думаю: «Што гэта такое? » Потым прачытаў даведку і зразумеў, што да чаго.

Ў чым, акрамя музыкі, я таленавіты? Мне здаецца, добра раблю справы па дому: прыкруціць нешта, прасьвідраваць, пафарбаваць сьцены. Гэта таксама мастацтва – ты бачыш вынік. Апошнія мае канцэрты забаранялі. Я ўпэўнены, што гэта залежыць ад знешніх палітычных фактараў. Не могуць нашыя падпісаць кантракт па газу с Расіяй, просяць грошы ў Еўрасаюза, а там кажуць, што дзеля гэтага у Беларусі трэба зрабіць лібералізацыю. Тады наша ўлада паціху адпускае палітычных вязняў і дазваляе канцэрты. Часам нешта дазваляюць. Гэта выглядае, як костку сабаку кінулі. Я не збіраюся бегаць за імі. Мне здаецца, у такіх сітуаціях трэба пачакаць, колькі разоў ужо было такое – нічога не змянілася».

Лекция-кинопоказ «Рим в кино — древний и не очень»

На событии Виктор Сонькин, кандидат филологических наук, литератор, перевоводчик, расскажет о красивых местах Рима, которые когда-либо показывали в фильмах. Если вы планируете путешествие в вечный город, поход на лекцию будет очень полезен.

Vinsent: «Люблю Рым. Па ім можна доўга гуляць – сотні будынкаў, якія не гледзячы на ўзрост, вельмі добра захаваліся. Мабыць таму, што у Рыме заўседы цёпла: быў там на Новы Год – на дрэвах растуць мандарыны. Мне будзе цікава паслухаць пра гэты горад у кінематографе. Пра Рым шмат хто здымае. Напрыклад, ёсць новы серыял «Малады Папа» с Джудам Лоу ў ролі Папы Рымскага. Там пра Ватыкан як пра рэлігійную структуру расказваюць – вельмі цікава паглядзець. Увогуле, я спадзяюся, што паход на гэтую падзею падрыхтуе мяне да наступнага падарожжа ў Рым, і ў наступны раз я буду гуляць па горадзе ўжо не на інтуітыўным ўзроўне, а з пэўнымі ведамі.

Вось напрыклад, у савецкі перыяд вельмі шмат інфармацыі хавалі, людзі не ведалі нават пра Слуцкае паўстанне, як напрыканцы 1920 года ад 4 да 10 тысяч слуцкіх паўстанцаў змагаліся за незалежную Беларусь. Толькі ўявіце, вельмі складаны час, пасьля Першай сусветнай вайны, паўсюль рэвалюцыі, вайна – і тут паўстаюць случчакі, якія змагаюцца за сваю дзяржаву пад сваім сцягам, са сваімі сімваламі, мовай, урадам. Гэта былі героі, якія ішлі на смерць за сваю зямлю і свае сем'і. Пра гэта трэба ведаць і памятаць».

Редакция выражает благодарность креативному агентству «Молоко» за место для съемки.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Лявон Вольский в Вильнюсе. «Псіхасаматычныя» фото и видео

Места • Антон Суряпин

3 декабря Лявон Вольский презентовал в Вильнюсе свой новый альбом «Псіхасаматыка». KYKY поехал в столицу Литвы, чтобы послушать качественный беларускоязычный рок от человека-легенды. И теперь показывает вам, как это было.